VW Passat універсал

Дызельны «Пасат» у кузаве ўніверсал настолькі легендарная для Беларусі машына, што нават Лявон Вольскі прысвяціў ёй адну са сваіх песень. Самымі народнымі лічацца «Пасаты» трэцяга і чацвёртага пакаленняў. Асаблівую любоў да гэтай мадэлі традыцыйна праяўляюць жыхары прыгранічных з краінамі ЕС рэгіёнаў. Там яе любяць у першую чаргу за паліўны бак на 100 літраў.

Самы дарагі з народных VW Passat прадаецца ў Мастах. Цікава, што гэта не B4 апошніх гадоў выпуску, а В3 1992 года. За яго просяць 4600 даляраў!

Скрыншот з сайта av.by

Скрыншот з сайта av.by

У апісанні пазначана, што аўтамабіль знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Адзін уласнік з 2007 года. 

Фота: av.by

Фота: av.by

Пад капотам у «Пасата» дызельны рухавік аб'ёмам 1,9 літра. Заяўлены прабег — 409 тысяч км. Мяркуючы па фота, стан у машыны сапраўды добры, але назваць гэты аўтамабіль капсулай часу ці музейным экспанатам нельга.

Фота: av.by

Фота: av.by

Знутры «Пасат» таксама выглядае някепска для 31-гадовага аўто, але калі прыглядзецца, то можна заўважыць, што ў салоне нейкі вінегрэт. Пярэднія крэслы адрозніваюцца ад задніх колерам і тыпам матэрыялу. Абшыўкі дзверцаў таксама не супадаюць па колеры матэрыялу з сядзеннямі.

Audi «бочка»

На сто даляраў даражэй у Жлобіне прадаюць Audi 80 B3 1991 года выпуску. Заяўлены прабег аўтамабіля — 428 700 км. Прадавец 32-гадовай «бочкі» за $4700 запэўнівае, што аўтамабіль знаходзіцца не толькі ў выдатным стане, але і ў заводскай афарбоўцы. 

 Скрыншот з сайта av.by

 Скрыншот з сайта av.by

«Кузаў ацынкаваны, у роднай фарбе з заводскімі палосамі-налепкамі на кузаве, машына не вараная, моцная, такіх «Аўдзі» вельмі мала ці амаль не засталося», — запэўнівае прадавец.

Фота: av.by

Фота: av.by

Сярод іншага, гаспадар адзначае прыгожы колер аўтамабіля, новыя пакрышкі і нядаўна пройдзены дзяржтэхагляд.

Audi «сігара»

Калі вам здаецца, што больш за 4 тысячы даляраў за аўтамабілі першай паловы 90-х — гэта too much, то вось вам Audi 100 C3 1989 года выпуску за $4200. Такі аўтамабіль прадаюць у Брэсце.

 Скрыншот з сайта av.by

 Скрыншот з сайта av.by

У апісанні пазначана, што машына знаходзіцца ў добрым стане і прадаецца разам з двума камплектамі літых дыскаў з новымі пакрышкамі. Пад капотам у Audi бензінавы рухавік аб'ёмам 1,8 літра.

Фота: av.by

Фота: av.by

На некаторых здымках бачна, што аўтамабіль мае таніраваныя вокны. З прыемнага можна адзначыць, што чалавек, які будзе гатовы набыць самую дарагую Аudi 100 у кузаве С3, зможа эканоміць на паліве, бо аўтамабіль абсталяваны газавай устаноўкай.

Дзве Audi А6 С4 па 7 тысяч

Іншы народны аўтамабіль, які карыстаецца попытам у беларусаў ужо не адно дзесяцігоддзе, — Audi А6 С4. Адна з дзвюх самых дарагіх «Аўдзі» ў кузаве С4 прадаецца ў Іўі. За машыну 1997 года выпуску просяць 7000 даляраў. 

Машына хоць і адна з самых дарагіх, але каплектацыя ў яе даволі сціплая нават па мерках 1997 года. Пад капотам тут 1,9 ТДІ на 90 к.с.

Фота: av.by

Фота: av.by

Цікава, што гэты прадавец не адзіны, хто хоча атрымаць за падобную «Аўдзі» 7 тысяч даляраў. Наступная па цане машына таксама не далека адышла ад самых дарагіх, яе цана — $6700.

Скрыншот з сайта av.by

Скрыншот з сайта av.by

VW Т4

Самым народным сярод мікрааўтобусаў з'яўляецца VW T4. За самы дарагі з выстаўленных на продаж «Тэчыкаў» просяць 13 500 даляраў. 

Скрыншот з сайта av.by

Скрыншот з сайта av.by

Прадаецца такі мікрааўтобус у Глуску. Заяўлены прабег 23-гадовага мікрааўтобуса — 320 тысяч кіламетраў. Пад капотам у гэтага Т4 — дызельны рухавік аб'ёмам 2,5 літра.

Фота: av.by

Фота: av.by

Аздабленне салона просценькае, бо гэта не нейкая там Caravelle ці Multivan, а звычайны Transporter. У апісанні прадавец адзначае, што бус знаходзіцца ў вельмі добрым стане.

Чытайце таксама: 

Нават «карчы» падаражэлі на 20-30%. Як па назіраннях прадаўцоў змяніліся цэны на старыя аўтамабілі 

Пасля перасячэння беларускай мяжы машыны з Еўропы «губляюць» дзясяткі тысяч кіламетраў. Як прадаўцы падманваюць з прабегам аўто

Клас
6
Панылы сорам
27
Ха-ха
21
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
7