Улад Рэкуноў. Фота: Rogachuk / Telegram

Улад Рэкуноў. Фота: Rogachuk / Telegram

Рагачук распавёў, што на свяце горада сёлета, 28 ліпеня, адбудзецца парфумернае шоу. Там будзе прэзентаваны новы водар, прысвечаны гораду, які атрымаў назву «Брэст».

Стваральнік парфумы — Улад Рэкуноў. У майстэрні Рэкунова стваралі духі для Патрысіі Каас, Мірэй Мацье, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава. Духі Рэкуноў распрацоўваў, паводле Рагачука, пасля вывучэння гісторыі і культуры Брэста. Усяго было створана шэсць водараў, з якіх спецыяльная камісія выбрала «самы ўражальны».

Зараз дызайнеры распрацоўваюць арыгінальныя флакон і ўпакоўку для парфумы.

Гэта першы выпадак, калі ў беларускага горада зʼявіцца свой водар.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2