Украінскія байцы на знішчанай расійскай тэхніцы. Фота: Мінабароны Украіны

Украінскія байцы на знішчанай расійскай тэхніцы. Фота: Мінабароны Украіны

Украіна наўрад ці пачне контрнаступленне са штурму «ў стылі НАТА», які прадугледжвае масіраваную атаку з паветра з выкарыстаннем самалётаў і крылатых ракет, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на экспертаў.

Для падобнай атакі ў Кіева няма неабходнай колькасці знішчальнікаў і верталётаў, сказаў палкоўнік арміі ЗША ў адстаўцы, прафесар вайсковага каледжа арміі ЗША Джон Нагл. Да таго ж ніводзін з бакоў канфлікту не кантралюе паветраную прастору над Украінай, адзначыў ён.

WSJ адзначае, што ўкраінскія вайскоўцы не раскрываюць сваіх планаў, але некаторыя аспекты контрнаступлення можна прадбачыць, улічваючы наяўную ў распараджэнні УСУ тэхніку, у тым ліку тую, якую пастаўляе Захад.

Апытаныя выданнем эксперты мяркуюць, што Украіна распачне атаку з выкарыстаннем высокадакладнай зброі далёкага дзеяння наземнага базавання, уключаючы ракеты і артылерыю. Затым, лічаць суразмоўцы, услед пойдзе сухапутны наступ, дзе Кіеву трэба будзе сумяшчаць савецкія танкі з заходнімі.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес у канцы студзеня казаў, што Challenger 2 будуць перададзены Украіне да пачатку лета; таксама еўрапейскія краіны паабяцалі накіраваць Кіеву Leopard 2 нямецкай вытворчасці; паступленне амерыканскіх M1 Abrams чакаецца ў канцы гэтага года, піша WSJ. Пасля гэтага, чакаюць эксперты, хутчэй за ўсё, будуць яшчэ дзясяткі баявых браніраваных машын і бронетранспарцёраў.

На думку прафесара Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта ў Шатландыі Філіпса О'Браена, Кіеў можа паспрабаваць прасунуцца з Запарожскай вобласці ў бок Мелітопаля і Азоўскага мора, а таксама перарэзаць сухапутны калідор, які злучае анексаваны ў 2014 годзе Крым з тэрыторыяй Расіі. У канцы лютага намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі казаў, што УСУ паспрабуюць «убіць клін у расійскі фронт на поўдні — паміж Крымам і мацерыковай часткай Расіі».

Чытайце таксама:

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Украінскія экіпажы вяртаюцца ва Украіну пасля навучання на брытанскіх танках Challenger 2

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
4