Фота: БелТА
У сталіцы з раніцы ідзе інтэнсіўны снег. ДАІ просіць быць уважлівымі на дарогах.
«Усім удзельнікам дарожнага руху трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі! Асноўныя правілы бяспечнага кіравання ў зімовы час года — зніжайце хуткасць, павялічвайце дыстанцыю, пазбягайце рэзкіх рухаў і трымаеце шыбы і люстэркі ў чысціні», — папярэдзілі ў ДАІ.
Экіпажы ДПС арыентаваныя на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе.
Снегапад з ветрам прывёў да парушэння энергазабеспячэння ў 124 населеных пунктах. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінэнерга.
Праблемы пераважна назіраюцца ў Мінскай вобласці. Больш за ўсё пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі, Чэрвеньскі раёны.
«Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 69 населеных пунктах. Задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі», — распавялі ў Мінэнерга.
З-за неспрыяльных умоў надвор'я на Мінскім чыгуначным вузле назіраюцца адхіленні ад графіку руху пасажырскіх цягнікоў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ. Там удакладнілі, што час затрымкі цягнікоў можа скласці ад 5 хвілін да 1 гадзіны.
На дарогах краіны — аварыі. Іх фота публікуюць у сацсетках.
На гродзенскай трасе з'ехаў у кювет аўтобус Мінск — Вільня.
Снегапад з ветрам прывёў да парушэння энергазабеспячэння ў 124 населеных пунктах, паведаміла прэс-служба Мінэнерга. Праблемы пераважна назіраюцца ў Мінскай вобласці. Найбольш пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі, Чэрвеньскі раёны.
Сіноптыкі паведамляюць, што снег будзе ісці ўвесь дзень.
Чытайце таксама:





