Плантацыя фундуку пад Маладзечнам
«Надаецца ўвага такой культуры, як фундук. Створаныя тры айчынныя сарты — «Лал», «Яшма» і «Аркадзь». Па гэтай культуры нашым інстытутам арганізаванае навуковае суправаджэнне», — расказаў Таранаў.
Паводле яго інфармацыі, у Маладзечанскім раёне ўжо закладзеныя «дзясяткі гектараў фундуку». Таксама з'явіўся першы раяніраваны гатунак персіка — «Лойка». Ён арыентаваны на прысядзібныя гаспадаркі, прычым для ўсіх абласцей краіны.
«Вывучаюцца і інтрадуцыраваныя сарты, і, калі будзе неабходнасць у кансультацыях па закладцы насаджэнняў, мы дапаможам», — дадаў Таранаў.
Чытайце таксама:
Беларускі арэхавы цуд. Пад Маладзечнам ёсць цэлыя плантацыі фундука, пра якія мала хто чуў
Жыхар Ваўкавыска са свайго сада персікі носіць вёдрамі. І ўсім рэкамендуе ФОТЫ





