«Гэты крок Расіі… абвяшчэнне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі, безумоўна, прывядзе да абвяшчэння дадатковых санкцый, узровень санкцый будзе значна больш жорсткім для рэжыму Лукашэнкі», — сказаў Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў Бухарэсце.

Польскі прэм'ер паведаміў, што вядзе штодзённыя перамовы з іншымі лідарамі Еўрасаюза пра 11-ы пакет санкцый супраць Масквы і што ён будзе ўключаць большую колькасць захадаў, накіраваных менавіта супраць улады Беларусі.

Сама Польшча разглядае магчымасць увядзення дадатковых абмежаванняў на трансгранічныя перавозкі на мяжы з Беларуссю.

«Мы мяжуем з Беларуссю, і ў рамках нашых двухбаковых стасункаў разглядаем магчымасць узмацнення жорсткасці параметраў пасажырскіх і грузавых перавозак, каб даць зразумець, што мы не прымаем дзеянняў, якія служаць Расіі ў яе агрэсіўных дзеяннях ва Украіне», — сказаў Матэвуш Маравецкі.

Чытайце таксама:

«Маліцеся». Дональд Трамп пракаментаваў размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0