Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У жыхара Лепеля Мікалая Цабанава дыягнаставалі двухсантыметровую пухліну на левай нырцы. 14 чэрвеня 2022 года мужчына лёг у Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Аперацыя прайшла нібыта паспяхова, але неўзабаве пасля яе выявілася неспадзяванка:

«Мужу далі вельмі моцны наркоз: памятаю, мы з ім размаўлялі па тэлефоне праз тры дні пасля аперацыі, і ён ледзь гаварыў. Муж распавёў, што вельмі баліць разрэз з правага боку. Я перапалохалася: як з правага, калі выдаліць павінны былі левую нырку? Муж адказаў, што, па словах доктара, так лягчэй было дастаць левую нырку», — успамінае жонка Мікалая Галіна Цабанава.

«Тады ж я напісала заяву на правядзенне гісталагічнай экспертызы выдаленай ныркі, якая потым паказала, што яна была абсалютна здаровая, а сын напісаў заяву ў Следчы камітэт», — дзеліцца Галіна.

Міністэрства аховы здароўя правяло службовую праверку, у выніку якой выявілі «факт медыцынскай памылкі» і засведчылі, што першапачаткова памылілася лекарка-рэнтгенолаг кабінета рэнтгена-камп'ютарнай дыягностыкі дыспансера.

Цабанавы падалі ў суд на лекараў, з-за якіх Мікалай Цабанаў стаў інвалідам 2-й групы. Віну на сябе ўзяў толькі хірург, які праводзіў аперацыю. У якім судзе праходзіла пасяджэнне — невядома. Яно было закрытым і журналістаў на яго не пусцілі.

Хірурга асудзілі да года з паловай «хатняй хіміі» з магчымасцю працягваць медычную дзейнасць.

Цяпер муж і жонка рыхтуюцца да суда супраць бальніцы аб кампенсацыі маральнай і фізічнай шкоды, а таксама збіраюцца падаваць іск супраць іншых лекараў, паколькі абсалютна не згодныя з тым, што яны пазбеглі пакарання.

Пухліну з хворай ныркі Мікалая Цабанава пасля выдалілі ўжо ў Мінску, цяпер яго фізічны стан аднаўляецца вельмі павольна.

«Ведаеце, у нас жа нават ніхто не папрасіў прабачэння. Падчас выпіскі я думала: выйдзе хірург, папросіць прабачэння… можа, і завагалася б, але ён папрасіў прабачэння толькі ў судзе. А другі пры выпісцы проста папрасіў не пісаць заяў, інакш іх звольняць, на што я адказала, што магу і не пісаць, калі мужу вернуць здаровую нырку», — сказала жонка пацярпелага. 

Чытайце таксама:

Беларусу, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі ў 2020-м, сабралі больш за 65 тысяч злотых

Што за аперацыю зрабіў Кіркораў, каб мець кубікі на прэсе? Расказваем механізм

Мужчыну ў Германіі ўдалося вылечыцца ад ВІЧ. Гэта ўжо пяты выпадак у гісторыі

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
11