«Мы вельмі рады паведаміць вам усім, што курсы «Мова нанова» пачынаюць свае заняткі і адчыняюць свае дзверы для ўсіх ахвотных.

Мы чакаем усіх, хто жадае даведацца больш пра беларускую мову, узбагаціць свой слоўнік, даведацца пра новую граматыку, знайсці беларускамоўных суразмоўцаў ці проста паслухаць, як крута гучыць наша родная мова.

Чакаем усіх ахвотных 01.04 а 14-й гадзіне па адрасе Rīga Pils iela 21», — паведамляюць арганізатары.

На першых занятках будзе вядомая беларуская мастачка Вольга Якубоўская, аўтарка знаёмых усім катоў свабоды. Будзе вясёлы інтэрактыў і нават вельмі класны сюрпрыз. 

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0