Гара Агунг, Інданэзія. Фота: wikipedia
Расійскі блогер Юры Чылікін сфатаграфаваўся са спушчанымі штанамі на вяршыні гары Агунг у Інданезіі. Фатаздымак разляцеўся ў інтэрнэце, але наступствы такой «папулярнасці» былі сур’ёзнымі: мужчыну дэпартавалі з Балі.
Акрамя гэтага, Юрыю Чылікіну таксама будзе забаронена наведванне краіны мінімум на 6 месяцаў.
«Ён парушыў нормы і не праявіў павагі да нашай культуры», — сказаў кіраўнік міністэрства юстыцыі і правоў чалавека Інданезіі Ангіят Напітупулу, каментуючы інцыдэнт.
Расеец запісаў у сваім інстаграме відэа, у якім прызнаў віну за зробленае фота і сказаў, што яго дзеянням «няма апраўдання».
«Маім учынкам няма апраўдання. Адзінае, што прывяло да таго, што адбылося, — гэта маё асабістае няведанне», — паведаміў у сваім відэа Юрый, пасля якога мужчына паўдзельнічаў у спецыяльным абрадзе ачышчэння гары.
Юрый Чылікін раскаяўся ў сваім учынку. Скрыншот з відэа з яго інстаграма, у якім ён каецца
Гара Агунг — гэта самы высокі пункт вострава Балі, у індуістаў яна лічыцца «жытлом багоў». Улады Інданезіі не так даўно сталі больш сур’ёзна ставіцца да недапушчальных паводзінаў турыстаў, якія наведваюць курорт і гару. Рашэнне аб дэпартацыі расіяніна падтрымалі і мясцовыя жыхары.
Мясцовыя чыноўнікі ж заклікаюць да «бескампраміснасці» у адносінах да парушэнняў правіл і законаў турыстамі. З-за падобных інцыдэнтаў на Балі плануюць забараніць турыстам карыстацца матацыкламі, а таксама абмежаваць ім паходы ў горы.
Гэта не першы інцыдэнт з расіянамі на Балі. Толькі за апошні месяц інданезійскія ўлады дэпартавалі некалькі дзясяткаў чалавек за парушэнні нормаў мясцовага заканадаўства.
Чытайце таксама:
Сейшэлы, Інданезія, Егіпет: колькі каштуюць туры ў цёплыя краіны
У Венецыі шукаюць «ідыёта», які скочыў з трохпавярховіка проста ў канал






памятаецца, як НН аднойчы пісáла, як "Профессиональный фотограф Андреас Хвид и его девушка оказались в центре громкого международного скандала. Общественность возмутило то, что они незаконно забрались на вершину пирамиды Хеопса и занялись там сексом."