Па словах Валянціны Залатаровай з Нясвіжа, яе пытанне стаіць яшчэ з 90-ых гадоў: менавіта тады суседзі па пад'ездзе (адначасова і пляменнік заяўніцы) зрабілі прыбудову да сваёй кватэры.

«У нас двухпавярховы 4-кватэрны дом, у кожнай сям'і свой уваход. Калі будынак першапачаткова будаваўся, прыступкі ў нашай і суседняй кватэры былі на адным узроўні. Потым суседзі зрабілі сабе яшчэ адзін пакой: толькі на якой падставе, незразумела. А тры гады таму яны пабудавалі новы ганак з вялікім падаўжэннем, тым самым перакрыўшы нам праезд па пешаходнай дарожцы. Ёсць, вядома, абыход па каляіне, але да чаго такія нязручнасці? Мы з мужам абодва сталага ўзросту, муж да таго ж інвалід, перасоўваецца на інвалідным крэсле». — расказала жанчына.

Аляксандр Турчын вырашыў выехаць на месца, каб на свае вочы ўбачыць: ці сапраўды ганак, пабудаваны суседзямі Валянціны Іванаўны, перашкаджае праходу і праезду яе мужа.

На месцы глабальнай праблемы журналісты не ўбачылі. Дваровая тэрыторыя вялікая, месца дастаткова. Іншая справа, што яе не перашкаджала б прывесці ў парадак.

Як распавяла губернатару суседка заяўніцы — Галіна Уладзіміраўна — прыбудова да дома была зробленая яшчэ ў 90-я гады, ёсць і адпаведныя дакументы.

— Тут і тады былі прыступкі, але меншыя. У нас сям'я, дзеці, унукі — мы вырашылі палепшыць жыллёвыя ўмовы, зрабілі новыя прыступкі. Першы час усё было ціха. Калі ж мы абклалі прыступкі пліткай, пачаліся канфлікты з Валянцінай Іванаўнай. Але тут усё роўна дастаткова месца і для таго, каб прайсці да брамкі, і праехаць да яе.

— Але даводзіцца зварочваць, каб проста да брамкі выйсці. А навошта нам такія нязручнасці? — не сунімаецца Валянціна Залатарова

Як адзначыў Аляксандр Турчын, праблема сапраўды высмактаная з пальца:

«У вашых суседзяў ганак і так вельмі высокі, нават з улікам таго, што яны дадалі прыступкі. Не ўяўляю, як яны раней падымаліся ў дом, — выказаў сваё меркаванне кіраўнік Міншчыны. — Вы столькі часу марнуеце на непатрэбныя спрэчкі са сваякамі, замест таго, каб знайсці з імі агульную мову, дамовіцца, прывесці ў парадак дваровую тэрыторыю. Тут можна не тое, што хадзіць ці ездзіць — у футбол можна гуляць! Трэба ўмець дамаўляцца з блізкімі вам людзьмі і шукаць кампраміс», — сказаў Турчын.

А што тычыцца прыбудовы да дома, пра якую згадвала Валянціна Іванаўна — даказаць яе незаконнасць заяўніца можа толькі ў судовым парадку.

«Тое, што ў мяне ёсць — я за гэта ўчапіўся, трымаюся і жыву». Гісторыя мастака, які малюе зубамі

У Баранавічах пачаўся суд над былым дырэктарам птушкафабрыкі «Дружба». Працэс закрыты

Клас
4
Панылы сорам
27
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4