У Крычаве з-за паводкі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі
У сувязі з узняццем грунтавых вод і масавым падтапленнем вуліц і жылых дамоў у Крычаве старшыня райвыканкама Андрэй Седукоў даў распараджэнне ўвесці ў горадзе рэжым НС, паведамілі БЕЛТА ў Крычаўскім райвыканкаме.
Фота: тэлеграм-канал «Чэрыкаў online»
З-за перападаў тэмпературы і ўзняцця грунтавых вод жылая забудова ў раёне старога цэментнага завода аказалася падтопленая.
Аказанне дапамогі грамадзянам ідзе ў кругласутачным рэжыме, у горадзе дзейнічае гарачая лінія, піша БЕЛТА.
Чытайце таксама:
На Магілёўшчыне разводдзе адрэзала частку аднаго з раёнаў ад «вялікай зямлі». Затоплена пераправа цераз Сож
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ