Фота ілюстрацыйнае
У гасцініцах дактары змогуць кансультаваць пацыентаў і даваць ім інфармацыю пра паслугі і цэны на іх у дзяржаўных клініках і РНПЦ. Плануецца распрацоўваць пакетныя медыцынскія туры з магчымымі зніжкамі на размяшчэнне ў гасцініцах.
Ва ўласнасці горада знаходзіцца 15 гасцініц на 2 тысячы нумароў, у тым ліку і гатэль «Еўропа», і ў ідэале ўсе яны могуць працаваць на развіццё ў тым ліку і медыцынскага турызму, які горад мае намер актыўна развіваць.
На інфармацыйна-турыстычным партале Мінска таксама плануецца размясціць інфармацыю аб дзяржаўных медыцынскіх паслугах.
Чытайце таксама:
У Шклове звольнілі кіраўніка раённай бальніцы. Ëн заклікаў раўняцца на Лукашэнку
Выручка ад размяшчэння турыстаў у беларускіх гатэлях за год вырасла





