Журналіст быў затрыманы ў Екацярынбургу пры спробе атрымання сакрэтных звестак, адзначылі прапагандысты.
Прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што тое, чым займаўся ў Екацярынбургу супрацоўнік амерыканскага выдання The Wall Street Journal, не мае дачынення да журналістыкі.
Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў заявіў, што Гершковіч нібыта займаўся шпіянажам і быў злоўлены на месцы злачынства. Але дадаў, што карпункт амерыканскага выдання працягне працу.
У сваю чаргу, The Wall Street Journal адхіляе абвінавачванні ў адрас свайго затрыманага карэспандэнта і патрабуе яго неадкладнага вызвалення.
«Узялі з доказамі злачынства». У Крамлі пракаментавалі затрыманне журналіста WSJ





