«Мы ў чарговы раз дамовіліся з гандлёвымі сеткамі аб працягу зніжак для ўразлівых слаёў насельніцтва. Так што гэтая папулярная мера будзе і далей дзейнічаць у нашай краіне, забяспечваць падтрымку тым, хто мае ў ёй патрэбу», — пракаментаваў пагадненне міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
Кіраўнік МАРГ расказаў, што за час дзеяння зніжкі — са студзеня мінулага года — было выдадзена больш за 1,5 млн зніжкавых картак, а агульная сума сацыяльнай зніжкі ўжо перавысіла Br25 млн.
Удзел у гэтым пагадненні прадстаўляецца ўладамі як добраахвотны, але ў беларускіх умовах наўрад ці варта мець наконт гэтага ілюзіі. У праект уключылі 14 гандлёвых сетак. Сацыяльная зніжка ў 10% паводле яго ўмоваў даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва.
Чытайце таксама:
Беларусам пры куплянні сталі часцей навязваць дадатковыя паслугі
Хто завозіць у Беларусь шакалад Ritter Sport, які трапіў пад лукашэнкаўскія «контрсанкцыі»?





