Фота Дзяржаўнай памежнай службы Украіны

Фота Дзяржаўнай памежнай службы Украіны

«На мяжы з Беларуссю мы не фіксавалі нейкіх нестандартных сітуацый ці, у тым ліку, правакацый і дзейнасці выведна-дыверсійных груп. Там усё спакойна, да таго ж участак мяжы з Беларуссю ўмацоўваецца не толькі па лініі мяжы, а і ў памежжы, каб сілы абароны Украіны мелі ўсе магчымасці адбіць атаку», — сказаў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону.

У той жа час, паводле яго, Расія працягвае тэрарызаваць памежныя ўкраінскія раёны, абстрэльваючы поўнач Украіны са сваёй уласнай тэрыторыі.

29 сакавіка Служба бяспекі Украіны апублікавала запіс перахопленай тэлефоннай размовы расійскіх вайскоўцаў, у якой адзін з іх расказаў аб нібыта спробе правакацый на беларуска-ўкраінскай мяжы. 

Чытайце таксама:

СБУ апублікавала запіс размовы аб правакацыі на мяжы з Беларуссю

Працягваецца ідэалагічнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў ВІДЭА

Беларускія памежнікі паскардзіліся, што ўкраінскія павесілі на дрэве пудзіла «расійскага Валеры»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0