«Спартсмены, якія прадстаўляюць Расію і Беларусь, не будуць браць удзел у нашых гульнях ні на якой падставе і ні пры якіх абставінах», — цытуе спартыўнага чыноўніка Радыё RMF.
Перад гэтым 28 сакавіка кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах паведаміў, што пры пэўных умовах беларускіх і расійскіх спартсменаў могуць дапускаць да міжнародных стартаў. Спартыўным федэрацыям і арганізацыям далі права самім прымаць рашэнні ў кожным выпадку індывідуальна.
Трэція Еўрапейскія гульні ў 2023 годзе прымуць польскі Кракаў і шэраг гарадоў Малапольскага ваяводства. У алімпійскіх відах спорту атлеты атрымаюць магчымасць для кваліфікацыі на Алімпіяду 2024 года ў Парыжы.
Папярэднія Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе прымаў Мінск, але адбывалася гэта ў зусім іншых палітычных абставінах.
Чытайце таксама:
Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану





