У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш. Фота: «Радыё Рацыя»

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш. Фота: «Радыё Рацыя»

Нагадаем, помнік Ларысе Геніюш у Зэльве знік учора. Дагэтуль стала вядома, што таго патрабавала інфаказачка Вольга Бондарава, але мясцовыя чыноўнікі ёй адказалі, што знос помніка будзе незаконным, пасля чаго ён знік пад покрывам ночы.

У райвыканкаме пераконвалі, што не ведаюць, куды падзеўся помнік, але раілі не шукаць яго і не выкупляць.

«Нават не мучцеся. Помнік знаходзіцца ва ўласніка, і ён не плануе рабіць захады па яго продажы. Я думаю, калі ён ва ўласніка, то ён патрэбны ўласніку», — даводзіла чыноўніца.

Ларыса Геніюш — выбітная беларуская паэтка, якая да канца жыцця не прыняла савецкага грамадзянства, захоўвала грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе кніга «Споведзь» — шчымлівыя ўспаміны пра жыццё і савецкае зняволенне — у 1980-я і 1990-я была бестселерам.

Жыхары Зэльвы паставілі ёй помнік каля царквы з блаславення тагачаснага мітрапаліта Філарэта, бо Геніюш, сярод іншага, у часы ганенняў на рэлігію была адной з апор мясцовай праваслаўнай грамады.

«Вы яго не выкупіце, нават не мучцеся». У райвыканкаме пракаментавалі знікненне помніка Ларысе Геніюш

Унук Ларысы Геніюш: Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто не бачыў, не ведаў

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

«Заяву на ўсялякі выпадак я напісала». Прарасійскія актывісткі абмеркавалі, як лацінка і «Наша Ніва» сапсавалі ім жыццё

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
5