Руслана затрымалі прыкладна ў канцы кастрычніка 2022 года. Спачатку некаторы час яго ўтрымлівалі на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Паводле ягоных знаёмых, крымінальную справу завялі за два данаты ў By_Help на агульную суму 50 даляраў у жніўні 2020-га, а таксама перавод каля 25 даляраў у 2021 годзе Валерыю Цапкалу. Па матэрыялах справы, данаты Руслан рабіў праз беларускую біржу ў біткойнах.

Але на момант пераводаў ні By_Help, ні Цапкала не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», гэта здарылася значна пазней.

Згодна з профілем Linkedin, Руслан апошнія шэсць гадоў працаваў у кампаніі Netcracker. Раней ён нейкі час быў валанцёрам «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Таксама вядома, што Руслан — заснавальнік клуба астраноміі і фатограф. 

Падтрымайце Руслана: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Руслан Генадзьевіч Завадзіч.

Чытайце таксама:

За данаты затрымалі супрацоўніка EPAM

Беларусу ўдалося дабіцца ад Meta прыхавання звестак пра свой данат праз фэйсбук

«Акрамя раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх нічога няма». Яшчэ адзін чалавек у дэталях расказаў пра 4-гадзінны шантаж данатамі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7