Фота: Пінскі райвыканкам
Помнік-бюст будзе стаяць у вёсцы Ставок непадалёк ад таго месца, дзе 28 чэрвеня 1941 года адбыўся першы партызанскі бой.
Паведамляецца, што заказчыкам помніка выступіла сельгаспрадпрыемства «Ставокскае». Дакументы па будучай скульптуры праходзілі ўзгадненні з рознымі міністэрствамі і ведамствамі.
29 сакавіка праект быў канчаткова зацверджаны Брэсцкай абласной радай манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Эскіз будучага бюста збіраецца ўвасобіць у жыццё брэсцкі скульптар Павел Герасіменка. За яго аснову ўзяты вобраз з вядомай фатаграфіі Васіля Каржа падчас партызанскага парада ў Пінску ў ліпені 1944 года.
Вядомы беларускі спявак Макс Корж, дарэчы, далёкі сваяк партызанскага камандзіра. Васіль Корж ягоны стрыечны прадзед.
Чытайце таксама:
У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш
У Гродне будуюць копію Каложскай царквы





