На сайце арганізацыі паведамляецца, што аб адмене спаборніцтваў праінфармаваныя спартыўныя і ўрадавыя ўстановы, у тым ліку муніцыпалітэт Сэн-Мор-дэ-Фасэ. Такім чынам, Францыя далучылася да Германіі, Фінляндыі і Даніі, якія таксама нядаўна адмянілі фехтавальныя турніры на сваёй тэрыторыі па тых жа прычынах.

На такія радыкальныя захады фехтавальным федэрацыям заходніх краін даводзіцца ісці пасля таго, як 10 сакавіка пазачарговы кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) дазволіў удзельнічаць спартсменам з Беларусі і Расіі ў спаборніцтвах. У гэтай федэрацыі традыцыйна моцныя ўплывы Расіі, раней яе кіраўніком шмат гадоў быў вядомы прапуцінскі алігарх Алішэр Усманаў.

Чытайце таксама:

Украіна будзе байкатаваць спаборніцтвы з удзелам расійскіх спартсменаў — украінскі ўрад

Беларускіх спартсменаў не дапусцяць на Еўрапейскія гульні ні пры якіх умовах

З расійскіх лёгкаатлетаў знялі санкцыі, уведзеныя за допінг. Але ім гэта мала паможа

«Абставіны не дазваляюць прыняць іншае рашэнне». Германія адмовілася прымаць спаборніцтвы з-за допуску да іх расіянак і беларусак

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0