Акрамя таго, 31 сакавіка на 15 сутак арыштавалі старшых навуковых супрацоўнікаў запаведніка Касцючэнку і Шыбко, піша «Позірк».
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП), каментарах і лайках у сацсетках і месенджарах.
Вядома, што асуджаны на 10 сутак Ігар Бортнік мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, у яго была «доўгая і складаная рэабілітацыя пасля не вельмі ўдалай аперацыі па лячэнні міжпазваночнай грыжы».
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя прысуды некаторым полацкім музейшчыкам, а таксама спіс затрыманых