Фота з фэйсбука Інгрыды Рагельскене

Фота з фэйсбука Інгрыды Рагельскене

Паведамленне аб падпаленым на вул. Субачаўс аўтамабілі пажарныя атрымалі ў 02.13 ч. У паліцыю патэлефанавала жанчына, якую абудзіла полымя за акном.

«Жанчына ўбачыла, што гарыць аўтамабіль яе сям'і», — раскзала прадстаўніца паліцыі Юлія Самаракоўская.

«Калі прыехалі пажарныя, з-пад капота «Крайслер Вояджэр» ішоў дым, расплавілася пярэдняя частка.

Работніца Старога віленскага тэатра Інгрыда Рагельскене ў фэйсбуку напісала, што гэта яе аўтамабіль.

«Гэтай ноччу я засталася жывая. Выпадковасць — жывая, не згарэла і мая сям'я. Яны паспелі падпаліць толькі нашу машыну, якая стаяла пад акном кватэры», — пісала яна.

«Узнікае пытанне — за што? Элементарна, гэта класічны спосаб у Літве і ў блізкім замежжы — агнём караць усіх, пазначаных як «вата». За што чалавека, які лаяльны краіне, народу, які выконвае ўсе нормы маралі, які паважае і які прызнае свабоды цывілізаванага свету робяць адшчапенцам, ватнікам? Фактычна дастаткова таго, каб ваш член сям'і калісьці, гадоў сем таму быў згаданы ў нейкім дакуменце з пагрозамі нацбяспекі. Потым штогод Дзяржаўная служба бяспекі ў сваёй справаздачы згадвае яго і фактычна знішчае чалавека», — напісала Рагельскене.

Лаўрынас Рагельскіс вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі і сантыментам да Лукашэнкі. У жніўні 2022 года ён паўстаў перад судом па абвінавачванні ў распальванні варожасці і апаганьванні мемарыяла ў памяць аб ахвярах беларускага пратэсту.

Чытайце таксама:

Прарасійскага актывіста судзяць у Вільні за кпіны з беларусаў

Клас
98
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
14