У апісанні да шапкі гандлёвай маркі HotPot, вырабленай ТАА «Профіт» у Маскве, было пазначана, што яе матэрыял на 70% складаецца з воўны і на 30% — з поліэстру. Калі ж кантралёры яе праверылі, то поліэстру аказалася там 93%, а воўны толькі 7% — у 10 разоў менш за заяўленае, паведамляе Віцебская абласная інспекцыя Дзяржстандарту.

Натуральна, што такая шапка была прызнаная неадпаведнай патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, які, праўда, дапускае адхіленне фактычнага ўтрымання сыравіны, але не больш чым на 5%.

Чытайце таксама:

Забараняюць увозіць і прадаваць у Беларусі пральны парашок «Міф»

У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне папулярнага брэнда

У Беларусі забаранілі прадаваць ніжнюю бялізну вядомага італьянскага брэнда

Клас
8
Панылы сорам
12
Ха-ха
56
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
8