Па стане на 24 сакавіка 2023 года самая нізкая цана ў свеце на белы хлеб была ў Тунісе ($0,14), Алжыры ($0,16) і Казахстане ($0,36).

У Беларусі ($0,65) хлеб даражэйшы, чым ва Украіне ($0,58) і Расіі ($0,60).

У іншых нашых суседзяў цэны большыя: Польшча — $0,98, Эстонія — $1,16, Латвія — $1,23, Літва — $1,43.

Самыя высокія цэны на белы хлеб адзначаны ў Даніі ($2,87), Нарвегіі ($2,88), Ісландыі ($3,15), ЗША ($3,27) і Швейцарыі ($3,28).

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
4