Фота: Regio 15

Фота: Regio 15

Агенцтва AP перадае, што першы вагон цягніка пасля сутыкнення сышоў з рэек і ўрэзаўся ў зямлю, другі ўпаў на бок, а ў трэцім вагоне пачаўся пажар.

Як піша грамадскі вяшчальнік Нідэрландаў NOS, інцыдэнт адбыўся каля паловы чацвёртай раніцы па мясцовым часе.

Мясцовыя выратавальныя службы паведамляюць, што некалькі чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні.

Пасажырскі цягнік ішоў з Гаагі ў горад Лейдэн, а крушэнне адбылося непадалёк ад горада Ворсхатэн.

На месцы здарэння працуюць экстранныя службы.

У Полацку сутыкнуліся аўтамабіль і цягнік

Пад Брэстам трактар сутыкнуўся з пасажырскім цягніком

У Грэцыі пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. Загінула сама меней 32 чалавекі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
0