Бернар Эміе. Фота: Pool via Reuters

Бернар Эміе. Фота: Pool via Reuters

Паводле інфармацыі выдання, DGSE не першы раз выкарыстоўвае гэты борт для далёкіх пералётаў. Самалёт абсталяваны як санітарны і належыць Airlec Air Espace.

Беларускія ўлады толькі пасля напружаных перамоваў дапусцілі пасадку самалёта ў мінскім аэрапорце, бо баяліся занадта дэманстратыўнага прылёту прадстаўніка французскіх спецслужбаў наўпрост з Парыжа, сцвярджае выданне.

Перамовы ў Мінску прайшлі ў паскораным фармаце, і ў іх удзельнічаў старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар.

Пятнічныя перамовы, паводле выдання, прайшлі не так, як планавалася, і французская каманда на чале з кіраўніком DGSE пасля цяжкай размовы вярнулася тым жа вечарам у Парыж.

На наступны дзень, 25 сакавіка, у эфіры тэлеканала «Расія 24» прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб адкрыцці сховішча тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі 1 ліпеня 2023 года.

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
12