Chicken soup

Курыны суп. Фота: przez-zoladek-do-serca

Курыны булён, здавалася б, вельмі просты ў гатаванні, ён таксама можа быць асновай для іншых супоў. У ідэале яго варта варыць некалькі гадзін, каб узбагаціць смак і водар. Аднак важная не толькі працягласць прыгатавання — але і правільны момант, калі прыправіць булён.

Хоць не ўсе выкарыстоўваюць соль на кухні, нельга не прызнаць, што яна надае любой страве больш яркі смак, і нават невялікая колькасць солі можа цалкам яго змяніць.

Дык калі саліць?

Лепш не рабіць гэта да таго, як мяса ўжо зварыцца. Тады не раскрыецца смак ад іншых складнікаў. Акрамя таго, тады колер супу не зменіцца. Ён можа быць занадта светлым, бо соль блакуе выдзяленне тлушчу з мяса, прымушаючы валокны сплюшчвацца.

Саліць булён лепш за ўсё ў канцы варкі. Пажадана недзе за 10 хвілін да заканчэння. Пры гэтым іншыя спецыі, напрыклад, лаўровы ліст ці духмяны перац, для надання водару лепш кіпяціць з самага пачатку.

Чытайце яшчэ:

Як зварыць ідэальны курыны суп? На што варта звярнуць увагу

Рэцэпт на выхадныя: запечаныя з бульбай курыныя ножкі

Клас
44
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
3