Наш суайчыннік першы раз увайшоў у памяшканне крамы Media Markt у горадзе Санкт-Пельтэн 31 кастрычніка, а затым зноў наведаўся туды, але ўжо змяніўшы адзенне. З дзвюма гульнямі PlayStation пад курткай ён прайшоў міма кас, не аплаціўшы тавары. Аднак за мужчынам ужо назіраў супрацоўнік службы аховы, які і загарадзіў яму дарогу перад выхадам.

Паводле версіі абвінавачвання, там парушальнік паваліў ахоўніка штуршком у твар, а затым ударыў ляжачага локцем па рэбрах. Далей ён паспрабаваў уцячы з крамы праз запасны выхад, але ахоўнік схапіў яго ззаду за вопратку. Беларус зноў стаў вырывацца, аднак з дапамогай іншых людзей яго затрымалі. У выніку ахоўнік атрымаў ранку на носе і дзве зламаныя рабрыны.

Наш суайчыннік прызнаў, што сапраўды хацеў здзейсніць крадзеж. Але ён заявіў, што не супраціўляўся, калі яго спынялі, а проста спалохаўся, убачыўшы супрацоўніка крамы, і хацеў уцячы. Адвакат затрыманага падкрэсліла, што ніводзін са сведак не казаў пра мэтанакіраваныя ўдары, і гаворка ідзе хутчэй пра наступствы барацьбы, якая адбывалася.

Урэшце беларуса прызналі вінаватым у спробе здзяйснення крадзяжу і нанясенні пашкоджанняў ахоўніку — а менавіта, ранкі на носе. Што тычыцца пералому рэбраў, то прычыненне гэтай траўмы не магло быць адназначна даказанае як віна затрыманага, і па гэтым пункце мужчыну апраўдалі.

Канчатковы прысуд — турэмнае зняволенне на 5 месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам у 3 гады.

Чытайце таксама:

Каля замка ў Аўстрыі знайшлі шкілет беларуса

У Аўстрыі трох беларусаў затрымалі за крадзеж адзення ў гандлёвым цэнтры

На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0