Аляксей Храловіч у СІЗА КДБ. Кадр з фільма АНТ

Аляксей Храловіч у СІЗА КДБ. Кадр з фільма АНТ

Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а на самой крымінальнай справе — грыф сакрэтнасці. Некаторыя падрабязнасці затрымання асуджаных вядомыя толькі з прапагандысцкага фільма «Аперацыя КДБ «Манкурты», які АТН паказаў у 2021 годзе. Справу разглядала суддзя Валянціна Зянькевіч.

У 2021 годзе на тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты»», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Згодна з фільмам, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыязапісаў размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася гаворка пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Таксама тады паведамлялася, што Аляксея затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі беларусаў, якіх могуць праследаваць па палітычных матывах. Паводле АНТ, сілавікі затрымалі Вячаслава Сідаракіна, Юрыя Гаркача, Сяргея Старчанку, Уладзіміра Трыфанава і Вольгу Саламенік.

У фільме Вольга казала, што па просьбе Ігара Макара ёй трэба было «забраць нейкага чалавека і дакументы». Прапагандысты распавялі, што ёй сказалі «забраць архіў КДБ і пераправіць яго ў Польшчу». Зыходзячы з фільма, Вольга пасля затрымання супрацоўнічала з КДБ і пад іх кантролем камунікавала з Макарам. Паводле фільма АНТ, Уладзімір Трыфанаў — праваднік праз беларуска-літоўскую мяжу, праз якую мусіў нелегальна перавесці Аляксея Храловіча.

Вольга Саламенік. Кадр з фільма АНТ

Вольга Саламенік. Кадр з фільма АНТ

Вядома, што Вольгу год утрымлівалі ў СІЗА КДБ, дзе яна трымала галадоўку. Потым яе перавялі ў СІЗА-1.

«Яна была зусім сівая. Яна доўга трымала галадоўку — яе нават кармілі праз вены на руках, таму яны ў яе былі надзьмутыя, як лясныя карчакі. У Вольгі быў вялікі бізнэс у Гродне, але яна ўсё прадала і хацела набыць кватэру ў Грэцыі і з'ехаць. Але ўсё гэта адбылося і яе схапілі. Дакументаў ніякіх на руках у яе не было, бо справа была пад грыфам сакрэтнасці — «СС». Ёй нічога не выдавалі на рукі наогул. З яе «падзельнікам» там вельмі дзіўная гісторыя», — распавяла праваабаронцам жанчына, якая сустракалася з ёй у зняволенні.

Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча ў Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічынь па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча). 

24 лютага 2023 года Вольгу Саламенік і Уладзіміра Трыфанава ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў». Вядома, што жанчыну этапавалі ў гомельскую калонію №4, а ў якую калонію адправілі Уладзіміра — пакуль невядома.

Чытайце таксама:

«Я ганаруся Дзянісам. Ён быў за народ». Жонка капітана Урада, прысуджанага да 18 гадоў зняволення, расказвае пра сям'ю

Шрайбман даў сваю інтэрпрэтацыю фільму «Манкурты» на АНТ

Арыштаваны падпалкоўнік КДБ, які перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналам

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
90