Foto: Aizsardzības ministrija

Foto: Aizsardzības ministrija

Прызыву ў Службу нацыянальнай абароны падлягаюць мужчыны і жанчыны ад 18 да 27 гадоў на тэрмін 11 месяцаў. Існуе магчымасць прайсці цывільную або альтэрнатыўную службу.

Калі грамадзянін Латвіі атрымлівае адукацыю на момант прызыву, ён павінен будзе адслужыць на працягу года пасля заканчэння навучальнай установы. Людзі, якія жывуць за мяжой і якія паведамілі свой адрас у міграцыйнае ўпраўленне, ад прызыву вызваляюцца.

Таксама ад службы вызваляць па стане здароўя, адзінокіх бацькоў і апекуноў, а таксама супрацоўнікаў МУС і Упраўлення выканання пакаранняў. Уводзяцца розныя адтэрміноўкі, напрыклад, па доглядзе за дзіцем або па сямейных абставінах. Не падлягае прызыву грамадзянін, які таксама мае грамадзянства іншай дзяржавы, калі ён ужо праходзіў вайсковую службу за мяжой. Такі чалавек можа падаць заяву аб службе добраахвотна.

Ухіленне ад вайсковай службы прадугледжвае крымінальную адказнасць.

Сёлета будзе прызвана 300 маладых людзей, у студзені 2024 — яшчэ 300. Яны будуць добраахвотнікамі. У далейшым плануецца рассылаць позвы з дапамогай камп'ютарнай праграмы, якая будзе адбіраць выпадковых людзей прапарцыянальна колькасці насельніцтва кожнага латвійскага рэгіёна.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0