У лістападзе 2009 года Берлусконі наведваў Мінск
Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі знаходзіцца ў рэанімацыі ў міланскім шпіталі з раніцы серады. Спачатку паведамлялася, што палітык знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі з-за сардэчна-сасудзістых праблем.
Яго шпіталізавалі ў сераду з рэспіраторным дыстрэсам (дыхальная недастатковасць).
«Сільвіа Берлусконі знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане», — паведамлялі італьянскія СМІ ўчора.
86-гадовы Берлусконі ў апошнія гады неаднаразова пакутаваў ад розных хвароб і толькі на мінулым тыдні выйшаў з лякарні.
Берлусконі пасля крытыкі Зяленскага заявіў, што ён на баку Украіны





