Затрыманы ўкраінскі пілот Аляксандр Марозаў
Паводле выдання, два спартыўныя самалёты прыляцелі з боку пасёлка Рачное. Яны ляцелі на малой вышыні і скінулі дзве авіябомбы на тэрыторыю камбіната «Слава» Расрэзерва. Пацярпелых не было, засталіся асколкі і дзве вялікія варонкі. Адна дыяметрам 6 метраў і глыбінёй 2,5 м, другая — дыяметрам 4 метры і глыбінёй каля 1 м.
Адлятаючы, адзін з самалётаў зачапіў лініі электраперадач і прызямліўся ў Клінцоўскім раёне. Пілота заўважылі мясцовыя жыхары, а затым затрымала Расгвардыя. Ён распавёў, што нават не ведаў, што знаходзіцца ў Расіі.
Затрыманага ФСБ украінскага пілота завуць Аляксандр Марозаў.
У 2018 годзе «Настоящее время» распавядала гісторыю Марозава. Ён навучыўся лётаць толькі ў 50 гадоў. Разам з іншымі валанцёрамі Харкаўскай вобласці ён стварыў «паветраную хуткую дапамогу» і дастаўляў лекараў да хворых у аддаленых вёсках.





