Анджэй Дуда падкрэсліў, што атака на мяжы з Беларуссю нездарма называецца «гібрыднай» і яна добра задакументавана. У інтэрв'ю Польскаму радыё прэзідэнт Польшчы сказаў, што адказнасць за напады на польскай мяжы нясуць беларускія службы:

— Адказнасць нясе беларускі рэжым, беларуская дзяржава. Гэта пацвярджаецца і тым, што службы выціскаюць мігрантаў да мяжы і прымушаюць іх атакаваць мяжу — не дазваляюць пераходзіць праз памежныя пераходы ў адпаведнасці з законамі, а праз «зялёную мяжу», нелегальна.

Прэзідэнт Анджэй Дуда папярэдзіў, што сітуацыя можа паўтарыцца і на Сувалскім калідоры, які можа стаць абʼектам гібрыдных нападаў.

Сувалскі калідор — сухапутны «калідор» даўжынёй каля 100 кіламетраў, які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі. Цяпер па гэтай тэрыторыі праходзіць мяжа Польшчы з Літвой.

Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

Усе зноў загаварылі пра Сувалскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
3