Belarus police

Участковыя не абшукваюць кватэры, але пільна прыглядаюцца і да памяшкання, у якое заходзяць, і да людзей

Пра такія прыходы паведамілі адразу тры чытачы «Нашай Нівы» з розных рэгіёнаў. З іх сведчанняў карціна вымалёўваецца наступная.

Участковыя не абшукваюць кватэры, але пільна прыглядаюцца да памяшкання, у якое іх упускаюць, і да людзей.

Участковыя не правяраюць змесціва тэлефонаў і камп'ютараў.

Супрацоўнікі міліцыі тлумачаць свой візіт неабходнасцю «пазнаёміцца», пакідаюць свае кантакты. Распытваюць людзей, ці не назіраюць яны чагосьці падазронага, ці хочуць на нешта звярнуць увагу.

Прынамсі частка просіць назваць нумары мабільных тэлефонаў людзей, якія пражываюць, запісваюць размову на відэарэгістратар.

Пра тое, што «прафілактычную працу будуць праводзіць участковыя», па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Нагадаем, што ў цяперашняй сітуацыі ў краіне пра тое, што ўчастковыя робяць абыход кватэр, варта расказаць людзям, якія не маюць магчымасці чытаць незалежныя СМІ.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?