Фота: AP Photo/Fatima Shbair

Фота: AP Photo/Fatima Shbair

Тэлеканал Al Hadath паказвае, што гаворка ідзе пра раён горада Цір. Паводле звестак яго крыніц, ВПС Ізраіля нанеслі шэсць ракетных удараў.

Акрамя таго, ЦАХАЛ пачала новую атаку на сектар Газа, гаворыцца ў твітары арміі. Першая была крыху раней, ноччу 7 красавіка, у выніку ўдараў былі знішчаныя два тунэлі і два аб'екты па вытворчасці зброі ХАМАС. Падчас другога ўдару быў атакаваны падземны завод, дзе выпускалі ўзбраенні, яшчэ тры аб'екты па вытворчасці зброі і тунэль, удакладніла ізраільская армія.

Напярэдадні, 6 красавіка, з боку Лівана па поўначы Ізраіля былі выпушчаныя 34 ракеты, 25 з іх збіла сістэма СПА «Жалезны купал». Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху пасля гэтага паабяцаў, што краіна адкажа «любым ворагам».

ЦАХАЛ абвінаваціла ў атацы палесцінскую групоўку ХАМАС, саюзнікам якой з'яўляецца дзейная ў Ліване шыіцкая групоўка «Хезбала». Афіцыйныя ўлады Лівана ўдар асудзілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?