Аляксей Маскалёў. Фота: «Сота»

Аляксей Маскалёў. Фота: «Сота»

«Па стане на 4 красавіка ўказаны грамадзянін пераведзены ў СІЗА горада Жодзіна, дзе чакае рашэння аб дэпартацыі. Мяркуецца, што Маскалёў будзе перададзены ў Расійскую Федэрацыю для адбыцця пакарання на падставе пастановы, раней вынесенай Яфрэмаўскім міжраённым судом Тульскай вобласці», — распавялі ў прэс-службе МЗС.

У ведамстве адзначылі, што скаргаў мужчыны на здароўе ад сваякоў і адвакатаў не паступала.

«Паводле наяўнай інфармацыі, умовы яго ўтрымання адпавядаюць патрабаванням нацыянальнага заканадаўства», — дадалі прадстаўнікі ведамства. Раней СМІ пісалі, што адвакатам Маскалёва невядомае яго месцазнаходжанне.

Аляксея Маскалёва асудзілі на мінулым тыдні да двух гадоў калоніі па справе аб «дыскрэдытацыі арміі», а яго дачку, якая намалявала антываенны малюнак, забралі ў прытулак.

Аднак у суд Маскалёў не з'явіўся. Выявілася, што ён уцёк з Расіі. Праз суткі Маскалёва затрымалі ў Мінску пасля таго, як ён неасцярожна ўключыў мабільны.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2