Раман Пратасевіч. Фота: «Спутнік»

Раман Пратасевіч. Фота: «Спутнік»

Па гэтай справе праходзяць тры абвінавачаныя: Раман Пратасевіч, які прысутнічае ў судзе, а таксама Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік, іх судзяць завочна, бо яны знаходзяцца за мяжой.

Сёння Мінскі абласны суд працягнуў разгляд справы пасля перапынку. Пракурор заявіў хадайніцтва, каб напісаць новае абвінавачванне.

Пратасевіч не пад вартай, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Таксама падчас размовы з журналістамі Раман Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю Сафіі Сапегі ў Расею.

— Гэта асабістая справа Сафіі і яе сям'і, калі яна так хоча адбываць пакаранне ў Расеі. Мы з ёй ужо даўно не кантачым і нічога не абмяркоўвалі з гэтай нагоды, — адзначыў Раман Пратасевіч.

У судзе зноў абвешчаны перапынак да 13 красавіка.

Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытанае абвінавачванне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і допыт сведак. Затым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярыма.

У сакавіку быў абвешчаны перапынак праз хваробу Пратасевіча, затым 20 сакавіка суд аднавіўся.

Усім абвінавачаным выстаўленае абвінавачанне па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя гэтага, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены іск у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў.

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч дае паказанні ў судзе

На судзе па справе Nexta дапыталі блогера Максіма Пушкіна

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1