Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«Гэта запатрабуе адзінага кансэнсусу. І ў той жа час наўрад ці гэтага можна чакаць, наўрад ці ў свеце маецца такі комплексны патэнцыял для выхаду на такія агульныя дамоўленасці», — сказаў прадстаўнік Крамля, каментуючы словы Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці «сабраць у адну кучу і знішчыць» усю ядзерную зброю свету.

У чацвер Лукашэнка заявіў, што займае радыкальную пазіцыю ў адносінах да ядзернай зброі. Паводле яго слоў, краінам трэба на працягу некаторага часу сабраць ядзерную зброю «ў адну кучу і знішчыць». Лукашэнка тады падкрэсліў, што згодны са словамі прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона аб недапушчальнасці размяшчэння адной краінай ядзернай зброі на тэрыторыі іншай, але тады, указаў ён, ЗША таксама павінны прыбраць яе з іншых краін.

Шайгу: Самалёты беларускай штурмавой авіяцыі атрымалі здольнасць несці ядзерныя зарады

Пяскоў адказаў на пытанне пра тое, хто будзе кантраляваць ядзерную зброю ў Беларусі

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9