Цкаванне Валерыя Меладзэ пачалося ў пачатку студзеня, калі спявак на канцэрце ў Дубаі працягнуў фразу «Слава Украіне». Пасля гэтага некаторыя грамадскія дзеячы папрасілі не пускаць Меладзэ ў Расію і пазбавіць яго грамадзянства краіны.
Некалькі дзён таму «Украінская праўда» апублікавала відэа з курорта Куршавель. Журналіст выдання сустрэў Меладзэ ў кампаніі жонкі намесніка міністра абароны Расіі Цімура Іванова. Спявак ухіліўся ад пытанняў пра вайну і папрасіў прыбраць камеры, каб «нармальна пагаварыць».





