Супрацоўнікі ДАІ паведамляюць «Нашай Ніве», што з красавіка ім вусна даведзена адпраўляць злоўленых п'янымі за стырном кіроўцаў на 15 сутак. 

Натуральна, у дадатак да іншых мераў спагнання, прадугледжаных у такім выпадку. 

«Іншыя меры ўздзеяння часта не працуюць. Штрафы, напрыклад, такая катэгорыя часта проста не плаціць, а адабраныя правы для іх не праблема — ездзяць без правоў. 

Я так разумею, лічыцца, што 15 сутак у скоцкіх умовах будуць больш спрыяць паслухмянасці ў гэтым пытанні», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з мінскіх афіцэраў. 

П'яныя за стырном і наступныя аварыі — вялікая праблема для краіны. Толькі сёлета ў Беларусі праз нецвярозых кіроўцаў загінула ўжо 6 чалавек, а 36 пацярпелі.

Летась злавілі 16 тысяч п'яных кіроўцаў. 

Стаўленне да п'яных кіроўцаў з боку дзяржавы паслядоўна робіцца больш строгім. 

Чытайце таксама:

Участковыя праводзяць татальны абыход кватэр. Вось як гэта адбываецца

Затрыманых жыхароў Дзяржынска выводзілі босымі на снег

Купляць і прадаваць аўтамабілі цяпер трэба па новых правілах. Што зменілася?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?