Галоўны выканаўчы дырэктар сэрвісу таксі Uber Дара Хасраўшахі мінулай восенню некалькі месяцаў сам прапрацаваў таксістам пад псеўданімам «Дэйв К» на ўжыванай шэрай Tesla Model Y, піша The Wall Street Journal.

Усяго ён здзейсніў дзясяткі паездак па Сан-Францыска. Аднойчы ўвечары, калі Хасраўшахі вёз кліента ў аэрапорт, яму давялося праігнараваць тэлефонны званок ад галоўнага юрыста Uber, які спрабаваў паведаміць яму пра хакерскую атаку на ўнутраную сетку кампаніі. Адказнасць за той узлом узяў на сябе 18-гадовы школьнік. Падчас іншай паездкі кіраўнік Uber затрымаўся ў гадзіну-пік у заторы, пасля чаго паабяцаў сабе, што больш не сядзе за руль у якасці таксіста.

Праца таксістам для Хасраўшахі была часткай кампаніі пад кодавай назвай Project Boomerang, калі топ-менеджары Uber спрабавалі лепш даведацца патрэбы кіроўцаў. Як адзначае WSJ, гэта было нечаканым для кампаніі, якая звычайна не лічылася прыязнай да кіроўцаў.

За час эксперыменту кіраўнік Uber сутыкнуўся са складанасцямі пры рэгістрацыі ў якасці кіроўцы, асабіста пераканаўся ў існаванні «прынады чаявымі» пры дастаўцы ежы (tip baiting — кліенты дадаюць буйныя чаявыя таксісту перад заканчэннем дастаўкі ў надзеі паскорыць яе, а пасля завяршэння паслугі зніжаюць суму або зусім адмаўляюцца пакідаць на чай), а таксама быў пакараны мабільнай праграмай Uber за адмову ад паездак.

«Увесь досвед быў даволі нязграбным», — распавёў Хасраўшахі. Ён адзначыў, што не мог бачыць пункт прызначэння і меркаваную аплату да прыняцця замовы, кампанія затым выправіла гэтыя недахопы.

Чытайце таксама:

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі абрынуліся на 80% — БАА

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін кітайскі аўтабрэнд

«Дастэры» за 30 000 даляраў, «Весты» за 16 500. Якія новыя аўто прапануюць дылеры

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2