Аналітыкі заявілі, што ў інтэрнэт маглі трапіць больш за 100 дакументаў. Маштаб уцечкі разам з адчувальнасцю саміх дакументаў можа нанесці велізарную шкоду, заявілі амерыканскія афіцыйныя асобы.

Высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскай разведкі назваў уцечку «кашмарам для групы «Пяці вачэй», маючы на ўвазе ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію, Новую Зеландыю і Канаду, якія актыўна абменьваюцца разведвальнай інфармацыяй.

Адзначаецца, што новыя дакументы былі знойдзеныя ў твітары і іншых сайтах 7 красавіка, праз дзень пасля таго, як у адміністрацыі Байдэна заявілі, што расследуюць патэнцыйную ўцечку сакрэтных украінскіх ваенных планаў.

Адзін са слайдаў, датаваны 23 лютага, мае адзнаку «сакрэт/NoForn», што азначае, што ён не прызначаны для перадачы іншым краінам, паведамляе выданне.

Былы высокапастаўлены чыноўнік Пентагона Мік Малрой заявіў, што ўцечка сакрэтных дакументаў з'яўляецца «значнай дзіркай у бяспецы», што можа перашкодзіць украінскаму вайсковаму планаванню.

«Паколькі ў асноўным былі апублікаваныя фота дакументаў, падобна, што гэта была наўмысная ўцечка, ажыццёўленая кімсьці, хто хацеў нанесці шкоду намаганням Украіны, ЗША і НАТА», — сказаў ён.

Пры гэтым апублікаваныя дакументы ён назваў «верхавінай айсберга».

«Пакуль прадстаўнікі Пентагона і агенцтваў нацыянальнай бяспекі даследавалі крыніцу дакументаў, якія з'явіліся ў Twitter і Telegram, яшчэ адзін з'явіўся на 4chan — ананімнай дошцы аб'яваў. Гэта карта, якая нібыта паказвае стан вайны ва ўсходнеўкраінскім горадзе Бахмут. Але гэтая ўцечка дакументаў, падобна, выходзіць далёка за межы сакрэтных матэрыялаў адносна ваенных планаў Украіны», — піша выданне.

Эксперты па бяспецы, якія прагледзелі дакументы, што трапілі ў сацсеткі, кажуць, што гэтая порцыя дакументаў таксама ўключае ў сябе канфідэнцыйныя слайды аб Кітаі, індыйска-Ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў, Блізкім Усходзе і тэрарызме.

За зачыненымі дзвярыма, паведамляе NYT, супрацоўнікі Нацыянальнай бяспекі спрабуюць знайсці вінаватага. Адзін чыноўнік сказаў, што дакументы, верагодна, паступілі не ад украінскага боку, паколькі ён не меў доступу да канкрэтных планаў, якія маюць маркіроўку офісаў Аб'яднанага штаба Пентагона. Другі чыноўнік заявіў, што вызначыць, як адбылася ўцечка дакументаў, стане магчымым пасля таго, як будзе вызначана, хто з чыноўнікаў меў да іх доступ.

Аналітык нідэрландскага сайта расследаванняў Bellingcat Арык Толер паведаміў, што першая частка дакументаў была апублікаваная на пачатку сакавіка на Discord-платформе чата ў сацыяльных сетках, якая папулярная сярод аматараў відэагульняў, піша выданне.

Былы камандзір батальёна Нацыянальнай гвардыі Украіны, падпалкоўнік Юрый Бярэза лічыць, што на падобныя навіны аб уцечцы інфармацыі не варта звяртаць увагі. Ён адзначыў, што інфармацыйная вайна настолькі інтэнсіўная, што «мы больш не можам вызначаць, дзе праўда, а дзе хлусня», дадае NYT.

У сацсеткі трапілі планы ЗША і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскага наступу

Аляксей Данілаў пракаментаваў інфармацыю пра магчымыя напрамкі контрнаступу і яго тэрміны

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2