«З мэтай прадухілення гэтых злоўжыванняў і ў адпаведнасці з тлумачэннямі Еўрапейскай камісіі ў канцы мінулага года мытныя органы Літвы ўзмацнілі кантроль за такімі таварамі, узмацніўшы праверку прадстаўленых дакументаў і маршрутаў транспартавання ў пунктах кантролю на мяжы з Рэспублікай Беларусь і Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі», — адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя надглядных праверак, ад імпарцёраў на мяжы з Літвой пачалі патрабаваць, каб тавар суправаджаўся дакументамі, якія пацвярджаюць паходжанне тавару, у прыватнасці яго вытворцы і адрас месца вырабу.

«У адным выпадку месцам вырабу быў пазначаны шматкватэрны дом, а ў іншых выпадках у кіроўцаў было выяўлена некалькі камплектаў дакументаў, частка з якіх была адрасаваная беларускай, а частка — літоўскай мытні», — адзначае мытная служба Літвы.

Раней СМІ апублікавалі расследаванні з выкрыццём схем абыходу санкцый, уведзеных Захадам супраць вырабленай у Беларусі і Расіі драўніны, выкарыстоўваючы кампаніі-пракладкі, зарэгістраваныя ў Казахстане і Кыргызстане.

Чытайце таксама:

Хто перапрадае беларускі лес у Еўрасаюз і ці замяшаны тут «Пінскдрэў»

У абыход санкцый. Як беларускую драўніну вязуць у ЕС па фальшывых дакументах — расследаванне

Больш за 15 мільярдаў даляраў. Расійскі нафтагазавы грант Лукашэнку ў год нападу на Украіну быў рэкордным у гісторыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?