Уладзімір і Людміла Пуціны развяліся ў 2013 годзе. Разам яны пражылі 30 гадоў

Уладзімір і Людміла Пуціны развяліся ў 2013 годзе. Разам яны пражылі 30 гадоў

Закрэдытаванасць расіян дасягнула рэкорднага ўзроўню — у ваенны год фінансавыя кампаніі выдалі пазык на рэкордныя 27 трлн расійскіх рублёў. На даўгах простых людзей зарабіла і былая жонка расійскага прэзідэнта — Людміла Ачарэтная (былая Пуціна). Звязаная з ёй фірма «КарМані» (CarMoney) па выніках 2022 года зарабіла рэкордныя 391,3 млн расійскіх рублёў. Яе чысты прыбытак вырас на 66% у параўнанні з мірным часам, вынікае са справаздачнасці, якую паглядзеў тэлеграм-канал «МО». CarMoney выдае пазыкі пад заклад аўто.

Пуціна-Ачарэтная асабіста атрымала ад CarMoney 58 млн рублёў у 2022 годзе. Пра гэта гаворыцца ў аўдытарскім заключэнні да фінансавай справаздачнасці. Выплаты былі ажыццёўлены праз уладальніка мікрафінансавай арганізацыі — гэта кіпрскі афшор Carmoney CY LTD. Ён кантралюецца кампаніяй «Мерыдыян», 99% у якой належаць былой жонцы расійскага прэзідэнта.

За два дні да Новага года афшор Ачарэтнай перастаў быць уладальнікам CarMoney. Кампанія перайшла пад расійскую юрысдыкцыю, а яе новым уласнікам стала ТАА «Смарттэхгруп». Так кампанія вырашыла сысці ад эканамічных санкцый з боку Еўрасаюза (сама Ачарэтная ўжо знаходзіцца пад абмежаваннямі некаторых краін). Але экс-жонка Пуціна магла захаваць за сабой кантроль над фірмай, піша выданне.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
14