Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прыляцеў у Мінск

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прыляцеў у Мінск

Як паведамляе прэс-служба, Шайгу прыехаў «на прадметную і канкрэтную размову на тэму забеспячэння бяспекі» «дзеля развіцця дамоўленасцяў з прэзідэнтам Расіі».

Галоўныя тэмы размовы з Сяргеем Шайгу, паводле «Пула першага», — забеспячэнне бяспекі і гарантыі для Беларусі ад Расіі «ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі», а таксама баявая падрыхтоўка і зладжванне сумеснай групоўкі.

Лукашэнка на мінулым тыдні сустракаўся з Пуціным у Маскве, а ў Мінск прылятаў дырэктар знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?