Скрыншот з сайта bsk.by

Скрыншот з сайта bsk.by

Аўтамабіль 1974 года выпуску. Зыходзячы з інфармацыі ў апісанні, за свае 49 гадоў спецтэхніка праехала без малога 100 тысяч кіламетраў. 

Mercedes-Benz служыў у Гомелі, пра гэта сведчаць надпісы на бартах. Мяркуючы па шыльдзе «за рулём курсант» на задняй частцы пажарнай машыны, тэхніка апошнім часам выкарыстоўвалася не для змагання з агнём, а для навучання будучых ратавальнікаў.

Фота: bsk.by, калаж: «Наша Ніва»

Фота: bsk.by, калаж: «Наша Ніва»

За рэтрапажарную машыну Міністэрства надзвычайных сітуацый хоча выручыць не менш за 18 тысяч рублёў (каля 6100 даляраў). 

Чытайце таксама: 

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі абрынуліся на 80% — БАА

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0