У мінулым годзе ў раёне была добраўпарадкавана зона адпачынку «Спякота»: тут з'явіліся «сцежка бяспекі» і экалагічны адукацыйны комплекс «Чомга-востраў». Каб злучыць экасцежку ў Серабранцы з аналагічнай у Чыжоўцы і даць магчымасць аматарам прыроды вывучыць флору і фаўну Чыжоўскага вадасховішча, гарадскія ўлады вырашылі паставіць тут пантонны мост. У гэтым месцы з-за моцнай плыні ракі магчымы быў толькі такі варыянт.

Мост звязаў набярэжную вадасховішча з востравам, размешчаным на ўчастку паміж Серабранкай і Чыжоўкай. Але гараджане паскардзіліся, што ён не надта ўстойлівы, да таго ж да яго няма бяспечнага падыходу. Гэтыя моманты ўлічылі і пачалі рамонт аб'екта.

«Былі ўмацаваны парэнчы, выкананы зварачныя работы, выкладзены прыступкі з пліт — цяпер спуск да моста ўжо не такі стромкі, як раней, а больш спадзісты», — паведаміў Сяргей Масляк.

Чытайце таксама:

Новая скульптура льва ў Магілёве напужала некаторых гараджан — і вось чаму

Мінскія Серабранку і Чыжоўку злучылі пешаходным мостам

«Іржавы мост» праз Свіслач у Мінску зноў закрылі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?