Дырэктар Інстытута вулканалогіі і сейсмалогіі Расійскай акадэміі навук Аляксей Возераў расказаў, што відэаназіранні за вулканам абцяжараныя з-за непагадзі (тут працягваецца ўздзеянне цыклона, ідзе снег, мяцеліца). Аднак па разліках, вышыня попельнага воблака склала 15-20 кіламетраў», — піша Інтэрфакс.

Паводле яго слоў, неба ў радыусе некалькіх дзясяткаў кіламетраў ад вулкана, у тым ліку над пасёлкам Ключы Усць-Камчацкага раёна, завалакло чорнай хмарай. Грыміць гром з-за электрастатычнага напружання ў попельным воблаку. У Ключах пачаўся попелапад.

У сувязі з магутным попелападам у аўторак не працуюць сацыяльныя ўстановы і школы Усць-Камчацкага раёна.

Попелапад назвалі наймацнейшым за 60 гадоў. Таўшчыня пласта за чатыры гадзіны дасягнула 8,5 см.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0