Фота: МНС

Фота: МНС

У 19.15 у службу ратавання патэлефанавала жанчына, якая распавяла, што яе муж зваліўся ў калодзеж і сам выбрацца адтуль не можа. Аказалася, што мужчына зваліўся ў цагляны калодзеж глыбінёй 2,5 метра з вадамерным вузлом.

Ратавальнікі з дапамогай альпінісцкага рыштунку дасталі з калодзежа 77-гадовага пенсіянера.

Мужчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны, паведамляе МНС.

У Салігорску па вуліцы бегаў голы мужчына

Трое работнікаў аўтамыйкі трапілі ў рэанімацыю пасля мыйкі цыстэрны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0