Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы вылучыў на сваім сайце асобны раздзел для грамадзян Беларусі і не толькі пазначыў яго бела-чырвоным сцягам, але і зрабіў беларускамоўную версію.

Таксама Дэпартамент міграцыі, лічачы, што большасць непаразуменняў паміж літоўскімі ўладамі і людзьмі, якія прыехалі з Беларусі, выкліканая неразуменнем розных міграцыйных працэдур, падрыхтаваў інфармацыйны буклет, у якім у кароткай навочнай форме тлумачацца асноўныя аспекты і адрозненні паміж міграцыйнымі працэдурамі, і раіць з ім азнаёміцца.

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0